Наниматель просит выйти на работу в выходной. Можно ли отказаться?

Вопрос-Ответ Закон

Законны выхадны
Наймальнік просіць выйсці на работу ў выхадны дзень.
Ці мае права работнік адмовіцца ад такой прапановы?
На пытанне адказвае галоўны дзяржінспектар працы аблупраўлення
Дэпартаменту дзяржінспекцыі працы Г. Галай.
–       Выхадныя дні даюцца работніку згодна з арт. 136 Працоўнага кодэкса. Пры пяцідзённым рабочым тыдні даюцца два выхадныя дні, пры шасцідзённым – адзін. Работа ў выхадныя дні дапускаецца па прапанове наймальніка толькі са згоды работніка ці па ініцыятыве работніка са згоды наймальніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных арт. 143 ПК. Згодна з гэтым артыкулам наймальнік мае права прыцягваць работніка да работы ў яго выхадны дзень без згоды апошняга ў наступных выключных выпадках:
– для папярэджання катастрофы, вытворчай аварыі, выканання работ, неабходных для неадкладнага ўхілення іх наступстваў;
– для папярэджання няшчасных выпадкаў;
– для ўхілення выпадковых ці нечаканых абставін, якія могуць парушыць ці парушылі нармальнае функцыянаванне газа- і водазабеспячэння, ацяплення, асвятлення, каналізацыі, транспарту і сувязі;
– для аказання медыцынскім персаналам экстранай медыцынскай дапамогі.
Дапускаецца выкарыстанне не больш 12 выхадных дзён у год. У гэтую колькасць не ўключаюцца выхадныя дні, у якія работнік прыцягваўся да работы згодна з арт. 143 ПК.  Работнік мае поўнае права адмовіцца ад выканання работы ў выхадныя дні, за выключэннем вышэйуказаных выпадкаў, што не будзе з’яўляцца дысцыплінарным парушэннем. Работа ў выхадны дзень можа кампенсавацца па ўзгадненню бакоў прадстаўленнем другога дня адпачынку ці павышанай аплатай у памеры, устаноўленай арт. 69 ПК: работнікам са здзельнай аплатай працы – не ніжэй двайных здельных расцэнак; работнікам з пачасавой аплатай працы і тым, хто атрымлівае службовыя аклады, – не ніжэй двайных часавых тарыфных ставак.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *