90-летие отметил ветеран войны И. Н. Овсянка

Людзі і лёсы Общество

В гостях у юбиляра председатель районной организации ветеранов Е. Ф. Половникова

90-гадовы юбілей. Значная дата. Шаноўная. Калі здароўе не падводзіць, калі маеш светлы і ясны розум, то прыемна адзначаць такую дату ў сваім жыцці, лічыць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Мікітавіч Аўсянка. Бадай, ён самы старэйшы жыхар у Новым Сяле, дзе жыве больш за 60 гадоў.
Іван Мікітавіч і сёння застаецца чалавекам аптымістычным і шчырым. Ён любіць гасцей. І вельмі абрадаваўся, калі карэспандэнт раённай газеты разам са старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікавай, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Прыдзвінскі” А. Ю. Аўчыннікавай завіталі да яго з віншаваннямі і падарункамі. “Як мне прыемна, што не забыліся і на мой юбілей, дзякуй,” – расчуліўся Іван Мікітавіч.
Мы папрасілі І. М. Аўсянку расказаць пра сваё жыццё. “А як жа, я ўсё помню, – узрадаваўся магчымасці пагутарыць ветэран. – Родам я з вёскі Лялюгі. У маладосці быў вельмі актыўным, хуткім, здавалася, горы магу звярнуць. Каб зарабіць грошай, паехаў са знаёмымі на Далёкі Усход. У Чалябінску ўладкаваўся рабочым на трактарны завод, тут і застала мяне вайна. Завод перавялі на ваенны рэжым, працавалі ў дзве-тры змены, кругласутачна. А ў 1942 годзе мяне забралі ў армію. Трапіў на Далёкі Усход – у трэцюю Ціхаакіянскую ды-візію, у 18-ты стралковы полк. Быў камандзірам “саракапяткі” – так называлі супрацьтанкавую зброю. А калі закончылася Вялікая Айчынная, прымаў удзел у вайне з Японіяй. Дэма-білізаваўся толькі ў сакавіку 1947 года”.
Іван Мікітавіч сціпла прамаўчаў пра свае ўзнагароды. Не любіць ён хваліц-ца і выстаўляць сябе напаказ. Але ордэн Айчыннай вайны беражэ як памяць, як рэліквію.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны І. М. Аўсянка ўладкаваўся працаваць у калгас. Тады, у 1947 годзе, на тэрыторыі Новага Сяла быў калгас “Новае жыццё”. Прыжыўся Іван Мікітавіч у вёсцы і застаўся тут на ўсё жыццё. Працаваў і рабочым, і брыгадзірам паляводчай брыгады. Але заўсёды быў шчырым, ніколі не здрадзіў свайму сумленню. І сёння ветэран застаецца прыкладам для маладых, узорам стойкасці і мудрасці для сваіх двух сыноў і дачкі, для шасці ўнукаў і сямі праўнукаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №22 ад 19.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *