Благодарность родителям за воспитание солдата

Молодёжь

З вайсковай часці прыйшла падзяка
Мінулай вясной Раман Лекарэвіч з Язвіна быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу. Хлопец трапіў у вайсковую часць 5448 унутраных войск г. Мінска.
Як расказаў ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі, служыць наш зямляк годна. А нядаўна раённы ваенны камісарыят атрымаў ліст з вайсковай часці за подпісам камандзіра чацвёртага патрульнага батальёна падпалкоўніка А. Дунаенкі. У лісце выказваецца падзяка бацькам за выхаванне салдата. У прыватнасці, адзначаецца , што Раман Лекарэвіч асвоіў праграму баявой падрыхтоўкі на адзнаку “добра”, як стралок 1-га аддзялення 3-га ўзвода 11-й патрульнай роты са сваімі абавязкамі спраўляецца выдатна.
Кіраўніцтва вайсковай часці рэкамендуе нашаму земляку прадоўжыць службу ў органах унутраных спраў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *