Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта звання “Жанчына Шуміліншчыны-2012” удастоены:
Сомава Ксенія Рыгораўна, галоўны бухгалтар філіяла “Шумілінскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 204” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва”.
Бандарэнка Алена Валер’еўна, аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы Рашэтнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Лаўжанскае” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі”.
Цянько Людміла Яўгенаўна, галоўная медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя “Шумілінская цэнтральная раённая бальніца” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме аховы здароўя і медыцыны, фізічнай культуры і спорту”.
Асташонак Вольга Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Мікіціхінская дзяржащная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Шумілінскага раёна” – у намінацыі “Жанчына ў сістэме адукацыі і навукі”.
Лебедзева Марыя Ягораўна, майстар-повар бара “Фартуна” г. п. Шуміліна – у намінацыі “Жанчына ў сістэме сацыяльных паслуг (транспарт, сувязь, гандаль, бытавое абслугоўванне, сацыяльная абарона)”.
Паліцан Ефрасіння Васільеўна, дырэктар Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу – у намінацыі “Жанчына ў сферы культуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі”.
Нагібава Любоў Мікалаеўна, старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” – у намінацыі “Жанчына ў сферы грамадскай дзейнасці.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2013 г.