Районная Доска почёта

Актуалии Людзі і лёсы

Знаходзіць словы і аргументы
Алена Мікалаеўна  Гусакова, страхавы агент  прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне, за добрыя вынікі ў  рабоце вылучана на раённую  Дошку гонару.
Пра тое, што некалі звяжа працоўны лёс з Дзяржстрахам, Алена Мікалаеўна Гусакова нават і не здагадвалася. Але 10 год таму, пасля закрыцця вучэбна-вытворчага камбіната, дзе яна працавала сакратаром, паўстала трывожнае пытанне: куды пайсці працаваць?  Знаёмая прапанавала зайсці ў Белдзяржстрах.
“Калі гаварыць праўду, не адразу ўсё ла-дзілася”, – прызналася Алена Мікалаеўна. Такое прызнанне крыху здзівіла, маўляў, ну што тут складанага: бяры ды страхуй. Але, калі ўнікнуць у тонкасці гэтай прафесіі, разумееш, што “бяры ды страхуй” спрацуе толькі ў тым выпадку, калі чалавек сам хоча страхавацца.
“Такіх не так многа. Большасць кліентаў трэба ўпэўніць, што страхаванне – гэта дабро, якое дапамагае перажыць непрыемнасць”, – дзеліцца страхавы агент.
І сапраўды, не заўсёды ў сілах чалавека засцерагчыся ад нягоды. Затое з якой удзячнасцю ўспамінаецца ў ліхую гадзіну той страхавы агент, якому, між іншым, так не хацелася аддаваць на ўзнос няхай і невялікія грошы… Былі такія выпадкі і на ўчастку Алены Мікалаеўны. Але яна – кампетэнтны, кантактны і вельмі добразычлівы страхавы агент – ніколі не адступае, калі кліент пачынае сумнявацца, а абавязкова знойдзе тыя словы і тыя аргументы, якія чалавек асэнсуе, зразумее і прыме рашэнне на карысць сваёй бяспекі.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №72 ад 17.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *