Подготовка к весеннему севу – главный вопрос на рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Сонца прыпякае, работ прыбывае
Шчодрыя сонечныя лютаўскія дні красамоўна сведчаць аб хуткім набліжэнні вясны, вымушаюць фарсіраваць пытанні па падрыхтоўцы да вясенне-палявой кампаніі. Менавіта гэтыя пытанні і былі ў цэнтры ўвагі на ўчарашняй нарадзе ў райвыканкаме, якую вёў кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Пад асабісты кантроль старшыня райвыканкама ўзяў пытанні падрыхтоўкі насення канюшыны, пасяўной тэхнікі, пачатку сяўбы шматгадовых траў.
Парадак на малочнатаварных фермах, выгул жывёлы, тэхналогія вытворчасці, умовы работы і адпачынку жывёлаводаў – гэтыя тэмы таксама былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады. Як і пытанні працоўнай дысцыпліны, недапушчэння п’янства на рабочых месцах.
За мінулы тыдзень, як паведаміў на нарадзе начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў, здарыўся адзін пажар на вуліцы Давыдава ў Обалі. Пажарныя паспелі ў час, выратавалі ад бяды загульную кампанію, дзе спіртное і тытунь зноў саслужылі сваю злую службу.
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі далажыў, што за мінулы тыдзень у Шумілінскім раёне не было зарэгістравана ніводнага  злачынства. Відаць, прафілактычныя меры ўсё ж прыносяць плён.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *