На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

А час растае, як снег за акном
Неабходнасць адкрываць новыя прадпрыемствы, ствараць умовы для інвестараў, змяншаць энергаёмістасць прадукцыі на прадпрыемствах, што асабліва актуальна ў Год беражлівасці, — гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі нарады райвыканкама, якую правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Пытанні беражлівасці і змяншэння энергаёмістасці прадукцыі старшыня райвыканкама скіраваў перш за ўсё у адрас Обальскага керамічнага завода. Так, справы на заводзе зрушыліся з месца, адзначыў Уладзімір Пятровіч, але сёння мала проста плаціць людзям зарплату, патрэбна выводзіць прадпрыемства на прыбытковую работу. Зараз цэгла карыстаецца попытам, ідзе нарасхват, таму пастаўлена задача нарошчваць яе вытворчасць. І паралельна працягваць пераабсталяванне, каб, напрыклад, энергаёмістае сухое прасаванне не цягнула прадпрыемства ў пазаўчарашні дзень.
Па аграпрамысловаму комплексу пытанні не новыя. Сельгаспрадпрыемствы пакуль не выканалі заданне па нарыхтоўцы канюшыны (у мінулым годзе кіраўніком раёна было даведзена нарыхтаваць 50 тон, сёлета ён павялічыў гэта заданне да 70 тон). Шэраг гаспадарак – “Мішневічы”, “Ульскі”, “Прыдзвінскі”, “Прыазёрны мір” – правальваюць работу па ўзнаўленні дойнага статку. Рамонт пасяўной тэхнікі, далажыў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў, выкананы па раёне на 80 працэнтаў. А час растае, як снег за акном.
На кантролі старшыні райвыканкама таксама пытанні будаўніцтва ферм, рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу, школы мастацтваў, праваслаўнага храма. Дарэчы, калі па ФОКу работы набралі тэмп, і ўжо акрэсліўся дах, то школе мастацтваў зноў не пашчасціла з падрадчыкам, і зноў рэканструкцыя замарожана, цяпер ужо па віне “ШумілінаГандальБуд”.
Наогул, абмяркоўваючы тое ці іншае пытанне, старшыня райвыканкама рабіў акцэнт на беражлівасць – рэсурсаў, людскіх кадраў, здароўя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №14 ад 19.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *