Перамога
Аграгарадок Ноўка прымаў удзельнікаў V абласнога турніру па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд на прызы абкама прафсаюза работнікаў АПК. У спаборніцтвах прынялі ўдзел мужчынская і жаночая зборныя нашага раёна.
Цудоўна на турніры выступілі нашы валейбалісткі. Наша каманда, за якую выступалі Людміла Харкавец, Рыта Бяззубенка, Вольга Гаева, Вольга Далжанкова, Марына Пяткевіч, Антаніна Сямёнава, Алеся Лапіч і Валерыя Акуневіч, упэўнена правяла ўсе сустрэчы і ў кожнай з іх атрымала перамогу. У выніку – перамога на абласным турніры, лепшым іграком спаборніцтваў стала Марына Пяткевіч.
Надрукавана ў №13 ад 15.02.2013 г.