Роль женщины в Шумилино растёт

Общество

ПАДКРЭСЛІЦЬ РОЛЮ ЖАНЧЫНЫ Ў ГРАМАДСТВЕ
Адбылося пасяджэнне савета Шумілінскай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, у якім прыняла ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. НОВІКАВА.
Сваю работу члены савета пачалі з абмеркавання кандыдатуры жанчыны, якая б змагла годна прадставіць Шумілінскі раён на рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года-2012”. Старшыня жансавета В. Г. Навіцкая азнаёміла прысутных з матэрыяламі, пада-дзенымі на разгляд жансавета. Безумоўна, кожная з жанчын, чыя кандыдатура разглядалася, была вартай пашаны і ўхвальных слоў. Тым не менш выбраць трэба было адну. І пасля доўгіх абмеркаванняў члены жансавета спыніліся на кандыдатуры А. В. Бандарэнка – аператара машыннага даення з ААТ “Лаўжанскае”, маці траіх дзяцей. Будзем спадзявацца, канкурсантка ад Шуміліншчыны годна прадставіць наш раён на рэспубліканскім конкурсе.
В. Г. Навіцкая выступіла ініцыятарам збору матэрыялаў пра вядомых жанчын Шуміліншчыны, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё раёна. Члены савета падтрымалі гэтую ініцыятыву.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі таксама пытанне аб падачы арганізацыямі раёна матэрыялаў на раённы конкурс “Жанчына года Шуміліншчыны”; прынялі план работы Шумілінскай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” на 2013 год.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *