Оболь-«Герой працы». Вебинарий

Культура Молодёжь Образование

ОБАЛЬСКАЯ СШ –
«ГЕРОЙ ПРАЦЫ»
Давайце
падтрымаем
акцыю!
Кожны аўторак у Обальскай шко-
ле праходзіць дзень роднай мовы. Настаўнікі і вучні ў гэты дзень размаўляюць толькі па-беларуску і на ўроках, і на перапынках. Так абальчане імкнуцца падтрымаць родную мову, зрабіць яе больш папулярнай, карацей, робяць тое, што ў іх сілах для таго, каб мова жыла. Прыдумваюць нейкія новыя цікавыя формы работы, акцыі і мерапрыемствы.
У адзін з такіх дзён вучнёўскі актыў, юныя журналісты школьнай газеты “Час наперад”,  правялі вэбінарый з рэдакцыяй раённай газеты “Герой працы”.  Яны анлайн задавалі пытанні журналістам, расказвалі пра сябе, раіліся з вопытнымі калегамі наконт вартасцяў свайго выдання.
Іх цікавіла таксама, наколькі журналісты “Герой працы” аддадзеныя роднай мове, ці размаўляюць па-беларуску ў жыцці, што робяць для папулярызацыі мовы. Адзначалі і тое, што наша газета – адна з нямногіх, што выдаецца на беларускай мове, нягледзячы ні на што.
Сапраўды, ці магчыма адрадзіць мову ўсяго з дапамогай разавых акцый? Пэўна ж, не – лічыць намеснік галоўнага рэдактара, пісьменнік Мікалай Мароз, — зрухі павінны быць больш глабальнымі. Але гэта, калі ў маштабах краіны. А кожны з нас мае права вызначыць для сябе, на якой мове размаўляць, пісаць, чытаць, думаць.
Таксама прагучалі пытанні пра гісторыю стварэння газеты. Мерапрыемства аказалася цікавым і карысным для абодвух бакоў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Няхай гучыць мова беларуская
Заўжды, наладжваючы ў нашай школе акцыю “Гаворым па-беларуску”, мы стараемся прыдумаць нешта новае. Вось і ў гэты раз падрыхтавалі канцэрт, правялі віктарыну, арганізавалі цікавую выставу. Нехта цікавіўся экспанатамі народнай творчасці, іншыя назіралі за вальсуючымі парамі старшакласнікаў. Повары парадавалі нас стравамі беларускай нацыянальнай кухні. Кульмінацыяй мерапрыемства стала  сустрэча з супрацоўнікамі газеты “Герой працы” – у сучасным фармаце з дапамогай Skape. Відэаканферэнцыя дазволіла нам наладзіць узаеміны з людзьмі, якія свабодна валодаюць роднай мовай, задаць пытанні, даведацца, што значыць – быць журналістам. Спадзяемся, што такія сустрэчы з цікавымі людзьмі стануць яшчэ адной добрай традыцыяй нашай школы.
Юнкоры Обальскай СШ.

ЗА ШТО Я ЛЮБЛЮ
РОДНУЮ МОВУ?

– за тое, што яна родная;
– за тое, што я тут нара-дзіўся;
– за цудоўную меладычнасць;
– за тое, што на ёй размаўлялі мае продкі;
– за тое, што яна прыгожая;
– за тое, што на ёй пісалі Янка Купала і Якуб Колас.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *