Конкурс. Спасатели глазами детей

Безопасность Здоровье Общество

“ВЫРАТАВАЛЬНІКІ ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ”
Штогод у рэспубліцы з-за дзіцячага свавольства з агнём адбываюцца пажары, на якіх гінуць і самі вінаватыя. У мэтах папярэджання пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём і прапаганды правілаў пажарнай бяспекі сярод дзяцей у школах і дзіцячых дашкольных установах раёна ў студзені-лютым 2013 года праводзіцца конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.
Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: казка, апавяданне, верш, малюнак, плакат, выраб, статуэтка, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, роставая лялька, сімвал пажарнай бяспекі. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі індывідуальныя работы.
Тэматыка работ агляду-конкурсу: “Я б у выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць”, “Тэхніка на службе ў выратавальнікаў-пажарных”, “Прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый”, “Аварыі, катастрофы нашага стагоддзя”,  “Папярэджанне надзвычайных сітуацый” (тэма для плаката), “Прочнее нитей стальных и огня организация спасателей моя”,  “Возьмёмся за руки, друзья, – спасём наш мир мы от огня!”, “Ад бяды да вады адзін крок”, “Вада – радасць або бяда”, “Правілы паводзінаў на вадзе – правілы жыцця”, “На тонкім лёдзе няма месца дзіцячым гульням”, “Феерверкі і хлапушкі – небяспечныя цацкі”, “Прамысловыя аварыі”, “З газам жарты дрэнныя”, “Беражыце ліфт”, “Бяспека ў аквапарку”, “Асцярожна: небяспечны груз”. Могуць выкарыстоўвацца і іншыя тэмы.
Конкурс праводзіцца па трох ўзроставых групах: выхавальнікі дашкольных дзіцячых устаноў, вучні 1-4 класаў, вучні 5-9 класаў. Узрост удзельнікаў – да 17 гадоў.
Аформленыя работы павінны мець цвёрдую аснову (ДВП, шчыльны кардон), размяшчацца ў рамках без шкла. На тыльным баку павінны быць петлі для падвешвання работы.
Фармат малюнка – не больш за 60 х 40 сантыметраў. На зваротным баку кожнай работы павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча і імя аўтара, узрост (клас), школа (пазашкольная ўстанова), раён.
Работы неабходна адпраўляць не пазней  20 лютага па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а, РАНС  або ў аддзел адукацыі (гаспадарчая група).
Пераможцы і прызёры раённага конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Лепшыя работы пераможцаў раённага конкурсу дзіцячай творчасці будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *