Что читают шумилинцы. Рейтинг

Актуалии Культура Мир увлечений Общество

ХТО, ШТО І КОЛЬКІ ПРАЧЫТАЎ?
БІБЛІЯТЭКАРЫ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭКІ ПАДВЯЛІ ВЫНІКІ ГОДА КНІГІ
Закончыўся Год кнігі. Сказаць, што рэзка вырасла папулярнасць чытання наогул і беларускай класікі ў прыватнасці, не скажаш. Хаця і мелася на ўвазе павысіць усё ж цікаўнасць чалавека да кнігі як крыніцы выхавання і духоўнасці. Установа, якая, магчыма, больш за ўсіх ускладвала надзею на Год кнігі і магла ацаніць сітуацыю, — гэта не  што іншае, як бібліятэка. З работнікамі нашай раённай бібліятэкі мы і вырашылі падвесці вынікі Года.
Зразумела, у бібліятэкараў быў распрацаваны план мерапрыемстваў, які яны рэалізоўвалі на працягу ўсяго года. Гэта былі канферэнцыі, сустрэчы, круглыя сталы, гасцёўні, экскурсіі і шмат іншага.
“У 2012 годзе ў раённай бібліятэцы (у разлік бяруцца чытальная зала, абанемент, бібліёбус і бібліятэчны пункт  бальніцы) абслугоўваліся 3594 чытачы, — расказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфарматызацыі ЦРБ Л. М. Грыгор’ева. — Яны 29536 разоў пераступалі парог бібліятэкі . 42 тысячы 377 кніг было выдадзена за мінулы год, з іх 38712 — мастацкіх, 3757 — на беларускай мове.   За 2012 год у ЦРБ паступіла 1310 новых мастацкіх кніг, у тым ліку 197 — на беларускай мове».
Рыхтуючыся да размовы, папрасіла работнікаў бібліятэкі загадзя “праманіторыць” фармуляры і скласці на падставе вынікаў свой мясцовы рэйтынг “Самых чытаючых шумілінцаў” і “Самых папулярных аўтараў” за 2012 год. Бібліятэкары ідэю падтрымалі, падлічылі, прааналізавалі…
Такім чынам, самымі актыўнымі наведвальнікамі ЦРБ у 2012 годзе былі:
Зубарава Таццяна Васільеўна,
Мацвеева Валянціна Цітаўна,
Мацвееў Анатоль Анатольевіч,
Федулеева Таццяна Аляксандраўна,
Федулееў Уладзімір Генадзьевіч,
Сударыкава Ганна Маісееўна,
Вароніна Марыя Васільеўна,
Варонін Віктар Віктаравіч,
Ганчароў Ягор Сцяпанавіч,
Фамянок Таіса Пятроўна.
У дзіцячай бібліятэцы самымі заўзятымі чытачамі сталі:
Марудава Альбіна,
Гаўрылкіна Вольга,
Вішнякоў Аляксандр.
Каб уявіць, наколькі чытаючыя ў нас людзі, хочацца прывесці такую лічбу: Мацвеева В. Ц., напрыклад, за год узяла 160 кніг у чытальнай зале і столькі ж — на абанеменце. Атрымліваецца: амаль па кнізе ў дзень (тут, напэўна, размову трэба весці пра суткі). Уражвае…
Склалі бібліятэкары і рэйтынг самых запатрабаваных аўтараў за 2012 год. Вось ён:
Аляксандра Марыніна,
Юлія Шылава,
Наталля Батракова,
Таццяна Троніна,
Аляксандр Тамонікаў,
Іван Шамякін,
Валянцін Пікуль,
Андрэй Варонін,
Дэн Браун,
Георгій Марчук,
Пётр Праскурын,
Фёдар Абрамаў,
Эміль Заля,
Эрых Марыя Рэмарк,
Стэндаль.
Дзіцячыя перавагі ў выбары аўтараў выглядаюць наступным чынам:
Э. Успенскі,
М. Носаў,
Г. Аляксандрава,
К. Мацюшкіна,
К. Вільмант,
А. С. Пушкін,
І. С. Тургенеў,
Г. Остэр,
У. Драгунскі,
У. Ягоўдзік.
Падводзячы рысу, Л. М. Грыгор’ева ўсё роўна з сумам адзначыла, што людзі наведваць бібліятэку сталі менш. Шмат чытачоў адпала са з’яўленнем інтэрнэту і сучасных планшэтаў. Тым не менш вельмі хочацца верыць, што наогул людзі не выкраслілі і не выкрасляць са свайго жыцця КНІГУ. А будзе яна на папяровым носьбіце ці электронным – гэта не прынцыпова.
У рэйтынгу разбіралася
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *