В Шумилино формируется древообрабатывающий комплекс

Актуалии Новости Экономика

Дрэваапрацоўка павялічвае маштабы
Калі ўсё складзецца так, як задумана, сёлетні год будзе вельмі спрыяльным для Шуміліншчыны ў плане развіцця прамысловасці, прыцягнення інвестыцый і стварэння новых працоўных месцаў.
“Да нас у раён ідзе расійскі капітал, – расказаў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы В. В. Доктараў. – Расіяне хочуць стварыць буйны вытворчы дрэваапрацоўчы комплекс ажно з 10 прадпрыемстваў. Парасткі з’яві-ліся яшчэ ў 2010 годзе, калі ў райцэнтры пачаў работу “ІскПоіск”. У канцы мінулага года заявілі аб сваім стварэнні яшчэ два прадпрыемствы гэтага, як плануецца, агульнага маштабнага комплексу. Адно з іх – “Бівер Трэйд” – будзе займацца сушкай піламатэрыялаў і сталярнымі работамі. Пад гэтыя вытворчасці выкуплены арачнік (ФОК), які належаў райаграсэрвісу.  Зараз «едзе» з Італіі сушыльнае абсталяванне”.
Другое прадпрыемства (у комплексе яно трэцяе) – “Вуд Уокер” – зоймецца сталярнымі работамі і продажам будаўнічых матэрыялаў. Па словах В. В. Доктарава, на працягу года маюць намер пачаць працаваць астатнія 7 прадпрыемстваў. Адны возьмуць на сябе функцыі аўтабазы, іншыя зоймуцца вытворчасцю ацыліндраванага бруса, дахавых канструкцый, драўняна-палімерных кампазітаў.
“Каб зразумець маштабы вытворчага комплексу, трэба сказаць, што аб’ём мяркуемых інвестыцый складае каля 15 мільёнаў еўра, – падзяліўся Віктар Віктаравіч. – Увесь комплекс разлічаны на стварэнне каля 4-х соцень новых працоўных месцаў.”
Што ж, застаецца спадзявацца на тое, што ўсё задуманае набудзе рэальныя рысы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №9 ад 01.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *