На Обальскім керамічным заводзе на завяршаючы этап выйшла рэканструкцыя ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя вытворчасці новых відаў прадукцыі з укараненнем тэхналогіі і абсталявання абпалу з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва». Праект рэалізуецца з прыцягненнем сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама, Беларускага інавацыйнага фонду, Шумілінскага райвыканкама і ўласных сродкаў прадпрыемства. – Праект – інвестыцыйны, інавацыйны, імпартазамяшчальны, экспартаарыентаваны і, нарэшце, сацыяльна значны, – адзначае дырэктар Обальскага керамічнага завода Сяргей Ляўшоў. – Яго рэалізацыя забяспечыць надзейны падмурак для стабільнай работы завода. Мы не толькі пашырым асартымент прадукцыі, а і часткова адмовімся ад залежнасці газу. А гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць знізіць сабекошт цэглы і захаваць свае пазіцыі як на беларускім, так і на замежным рынку бу-даўнічых матэрыялаў. – Рэканструкцыю пачалі рабіць у 2019 годзе, – расказвае галоўны інжынер ОКЗ Сяргей Кучаравы. – Фактычна будавалася новая вытворчасць, работы вяліся і ў самым «сэрцы» цаглянай вытворчасці – тунэльнай печцы, таму быў спынены выпуск цэглы. Будаўнічыя работы вяліся ўласнымі сіламі і падраднымі арганізацыямі. Практычна з пачатку рэканструкцыі было закуплена сучаснае абсталяванне грэчаскай фірмы «SABO», якое пачалі ўстанаўліваць пасля завяршэння будаўнічых работ. Мантаж абсталявання робіцца пры непасрэдным удзеле грэчаскіх спецыялістаў. З лютага на керамічным пачалі збіраць абпальныя ва-ганеткі. Як адзначае Сяргей Кучаравы, спецыфіка гэтых ваганетак у тым, што на металічны каркас кладзецца пу-стацелы камень, які дазволіць утрымліваць тэмпературу абпалу і павысіць якасць цэглы. Са 100 ваганетак на сённяшні дзень абальчане сабралі 90. Аб’ёмнай была работа і ў электрыкаў: амаль два тыдні падключалі новае абсталяванне да электрасетак. «На новым абсталяванні ўстаноўлена сучасная лазерная сістэма бяспекі, – расказвае Сяргей Мікалаевіч. – Спецы-яльныя датчыкі «ахоўваюць» тэрыторыю, на якую нельга заходзіць людзям. Калі там з’яўляецца чалавек, аўтаматыка імгненна спыняе рух механізмаў». […]
Продолжить чтение