30 год з Першым Спыталі ў жыхароў Шуміліншчыны, за што яны любяць і паважаюць Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку? Мікалай Прыгодзіч: Наш Прэзідэнт захаваў краіну, яна не рухнула ў бездань, і гэта дарагога каштуе. Калі б не Аляксандр Лукашэнка, то невядома, што было б з Беларуссю. Сёння ў нас спакой, стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні, дастой-ныя ўмовы жыцця. Эканоміка стала больш устойлівай, актыўна развіваецца сацыяльная сфера. Прэзідэнт адданы сваёй краіне, беларускаму народу. А мы ў сваю чаргу давяраем Прэзідэнту. Ларыса Сафончык: Вельмі люблю і паважаю нашага Прэзідэнта. У краіне многа што змянілася да лепшага. Рамантуюцца дарогі, будуюцца дамы, адкрываюцца новыя ўста-новы. А ў 90-ыя што было? Кругом чэргі, тавары па талонах, ды і тых не дабіц-ца. Год за годам у краіне ўсё мяняецца да лепшага. У нашай рэспубліцы бяс-печна, мы не баімся за сваіх дзяцей і ўнукаў, і за ўсё гэта дзякуй Прэзідэнту. Феадосія Барадулькіна: У Беларусі мы жывём добра і шчасліва. На прадпрыемствах і заводах вы-рабляецца шмат прадукцыі пад брэндам “Зроблена ў Беларусі”, многія тавары ідуць на экспарт. У нас добрае медыцынскае абслугоўванне і адукацыя. Пен-сію плацяць своечасова, работа ў людзей ёсць. Жыві і радуйся! Сяргей Баранаў: 10 ліпеня – важная дата ў палітычным жыцці Беларусі – спаўняецца 30 год, як народ выбраў першага прэзідэнта краіны. Трыццаць гадоў таму пачаў закладвацца фундамент моцнай працвітаючай дзяржавы, і ён умацоўваецца з кожным годам. Аляксандр Лукашэнка – чалавек слова і выдатны палітык, якога паважаю. З ім лічацца, да яго прыслухоўваюцца кіраўнікі іншых краін. Мы адчуваем сябе абароненымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. Іна Буганава: Нашага Прэзідэнта паважаюць не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі. Калі адпачывала ў санаторыі ў Лётцах, пасябравала з расіянамі. Яны лічаць кіраўніка Беларусі талковым і дальнабачным стратэгам, добрым чалавекам, які можа працягнуць руку дапамогі людзям з іншых краін. Не дарэмна ж у Беларусі жывуць людзі многіх нацыянальнасцяў. Лічу, што дабрачыннасць і гасціннасць, якія ідуць ад Прэзідэнта, перадаюцца і астатнім беларусам. Людміла Несцярэнка: Ніколькі не пашкадавала, што трыццаць гадоў таму галасавала за Аляксандра Лукашэнку. Самая галоўная яго заслуга ў наш неспакойны час у тым, што ён захаваў мір у краіне. У нас не чуюцца выбухі, мы спакойна працуем, вучымся, адпачываем, падарожнічаем і кахаем. І не баімся за нашых дзяцей: калі закончаць навучальныя ўстановы, ім прадаставяць першае рабочае месца, многім выдзеляць пакой у інтэрнаце ці арэндную кватэру. Клопат пра моладзь – таксама заслуга Прэзідэнта. Апытанне правяла Людміла ЗУЙКОВА.
Продолжить чтение