У рамках правядзення тыдня гісторыі ў Амбросавіцкай школе прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне грамадзянска-патрыятычнай свядомасці падрастаючага пакалення, на яго адказнае стаўленне да мінулага і сучаснага нашай Радзімы. З вялікай удзячнасцю вучні напісалі пра сваіх прадзедаў, якія дарагой цаной здабылі Вялікую Перамогу. Мой прадзед – герой 1941 – 1945 гг. Гэта дата кожны раз выклікае горыч страты, слёзы на твары кожнага, хто ведае, што яна азначае. Я ўпэўнена: нічога страшней вайны не можа быць на ўсім белым свеце. Яна забрала жыцці тысяч мірных людзей, салдат, якія ваявалі за свабоду, за мірнае неба, за шчасце жыць і працаваць на роднай зямлі. Доўгія 4 гады цягнулася гэта страшэнная навала. У мяне на вайне быў мой прадзядуля Смірноў Раман Іванавіч. Ён шмат расказваў пра вайну маёй матулі, а яна – мне. Асабліва мне запомніліся моманты, калі прадзед расказваў са слязамі на вачах гісторыю перамогі: “Мы беглі з крыкам “Ура!”, бо заўсёды спадзяваліся, што вернемся ўсе, вернемся жывыя”. На жаль, мой прадзядуля памёр яшчэ да майго нараджэння, але я буду помніць яго, таму што ён герой Вялікай Айчыннай вайны. Людміла КУХТО, […]
Продолжить чтение