«Вымпел – сімвал нашага гонару» Пасёлак Обаль Указам Прэзідэнта ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра тое, якія пачуцці і эмоцыі выклікала гэта значная ўзнагарода, мы спыталі ў абальчан. Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў: – Мяне перапаўняе пачуццё гонару за маю малую радзіму – гераічную Обальшчыну. Прыемна, што сярод 9 узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» населеных пунктаў і наша Обаль. Асаблівае трапятанне выклікае і тое, што летась у пасёлку каля музея Обальскага камсамольскага падполля быў адкрыты артаб’ект «Рэйкавая вайна», што сведчыць пра тое, што памяць не мае часовых межаў. Жыхары пасёлка, як мо ладзь, так і дарослае насельніцтва, прыклалі нямала намаганняў, каб увекавечыць яшчэ ў адным аб’екце памяць аб тых далёкіх ваенных падзеях, якія давялося перажыць у гады вайны населенаму пункту. Подзвіг обальскіх камсамольцаў сапраў-ды бессмяротны. Іх прыклад павінен быць галоўным арыенцірам для падрастаючага пакалення, выхоўваць лепшыя якасці, якія былі ўласцівыя дзядам і прадзедам, – бязмежную любоў да Радзімы, самаахвяраванне, мужнасць і адвагу. Праз памяць пра мінулае мы ствараем будучыню. І гэты вымпел – сімвал годнасці і гонару, з якімі нашы землякі прайшлі праз усе суровыя выпрабаванні. А значыць, ён сімвал нашага гонару за іх. Іван АНДРЭЕЎ, начальнік раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт»: – Для мяне, карэннага абальчаніна, уз-нагароджанне роднага пасёлка вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» – асаблівы гонар. Бо гэта наша памяць пра ваенныя часы, якія закранулі літаральна кожную сям’ю. Мая бабуля была вязнем канцэнтрацыйнага лагера. Упэўнены: кожны жыхар пасёлка свята захоўвае памяць пра Вялікую Айчынную вайну, кожны ведае пра гераічны подзвіг «Юных мсціўцаў» і ганарыцца гэтым. Лёля ЛУЗГІНА, […]
Продолжить чтение