12 кастрычніка восеньскі кірмаш прыедзе ў Обаль
Восеньскі кірмаш 12 кастрычніка ў г. п. Обаль пройдзе пашыраны гандаль прадукцыяй сельскагаспадарчых арганізацый (збожжа, гародніна, бульба, мёд і іншае). Прадукцыю ўласнай вытворчасці будуць рэалізоўваць прамысловыя прадпрыемствы. Шырокі асартымент тавараў прапануюць гандлёвыя арганізацыі, прыватныя гаспадаркі. Будуць гандляваць арганізацыі з іншых рэгіёнаў Беларусі. Пачатак у 8.00. Надрукавана ў №80 ад 11.10.2019 г.
Продолжить чтение