Вековой юбилей отметил уроженец Шумилинщины Аркадий Одноруков из Витебска

Загартаваны працай На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч прынялі ўдзел ва ўрачыстых віншаваннях са 100-гадовым юбілеем нашага земляка Аркадзя Аднарукава, адправіўшыся ў Віцебск з кветкамі і падарункамі. Разам з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Анатолем Ліневічам яны пажадалі шаноўнаму юбіляру здароўя і бадзёрасці духу, Анатоль Канстанцінавіч […]

Продолжить чтение

Обольчане о награждении посёлка вымпелом «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны»: вымпел — символ нашей гордости

«Вымпел – сімвал нашага гонару» Пасёлак Обаль Указам Прэзідэнта ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра тое, якія пачуцці і эмоцыі выклікала гэта значная ўзнагарода, мы спыталі ў абальчан. Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў: –  Мяне перапаўняе пачуццё гонару за маю малую радзіму – гераічную Обальшчыну. Прыемна, што сярод 9 узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» населеных пунктаў і наша Обаль. Асаблівае трапятанне выклікае і тое, што летась у пасёлку каля музея Обальскага камсамольскага падполля быў адкрыты артаб’ект «Рэйкавая вайна», што сведчыць пра тое, што памяць не мае часовых межаў. Жыхары пасёлка, як мо ладзь, так і дарослае насельніцтва, прыклалі нямала намаганняў, каб увекавечыць яшчэ ў адным аб’екце памяць аб тых далёкіх ваенных падзеях, якія давялося перажыць у гады вайны населенаму пункту. Подзвіг обальскіх камсамольцаў сапраў-ды бессмяротны. Іх прыклад павінен быць галоўным арыенцірам для падрастаючага пакалення, выхоўваць лепшыя якасці, якія былі ўласцівыя дзядам і прадзедам, – бязмежную любоў да Радзімы, самаахвяраванне, мужнасць і адвагу. Праз памяць пра мінулае мы ствараем будучыню. І гэты вымпел – сімвал годнасці і гонару, з якімі нашы землякі прайшлі праз усе суровыя выпрабаванні. А значыць, ён сімвал нашага гонару за іх. Іван АНДРЭЕЎ, начальнік раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт»: –  Для мяне, карэннага абальчаніна, уз-нагароджанне роднага пасёлка вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» – асаблівы гонар. Бо гэта наша памяць пра ваенныя часы, якія закранулі літаральна кожную сям’ю. Мая бабуля была вязнем канцэнтрацыйнага лагера. Упэўнены: кожны жыхар пасёлка свята захоўвае памяць пра Вялікую Айчынную вайну, кожны ведае пра гераічны подзвіг «Юных мсціўцаў» і ганарыцца гэтым. Лёля ЛУЗГІНА, […]

Продолжить чтение

Образовательный туризм. Чему могут научить на Шумилинщине?

Чаму могуць навучыць на Шуміліншчыне? У апошні час усё большую папулярнасць набывае адукацыйны турызм, падчас якога турысты не толькі спасцігаюць новыя веды, але і маюць магчымасць атрымаць новыя ўменні і навыкі. Чаму могуць навучыць на Шуміліншчыне? – гэта пытанне і вывучаў карэспандэнт раённай газеты. Тут навучаць павука зрабіць… Калі вы абралі Шуміліна як аб’ект адукацыйнага […]

Продолжить чтение

Государственная награда — героической Обольщине

Пасёлак Обаль узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» Святлана ІВАНОВА, ДЫРЭКТАР ШУМІЛІНСКАГА ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ: – Да цяперашняга часу ў Беларусі былі ўзнагароджаны вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» 27 населеных пунктаў. Гэты знак адрознення быў заснаваны 6 кастрычніка 2004 года ўказам Прэзідэнта да 60-годдзя вызвалення рэспублікі […]

Продолжить чтение