Слова – дырэктару Шумілінскага лясгаса дырэктару Шумілінскага лясгаса Віталю СУДАКОВУ: – Наша праца перш за ўсё – гэта абарона, ахова і ўзнаўленне лясоў, рацыянальнае лесака-рыстанне з улікам захавання і ўзмацнення экалагічных функцый лесу, захавання біялагічнай разнастайнасці лясных багаццяў. Вялікую ўвагу надаем лесааднаўленню – вясновым і асеннім пасадкам лесу. Таксама зай-маемся нарыхтоўкай драўніны, яе перапрацоўкай і рэалізацыяй, аховай расліннага і жывёль-нага свету лясоў. Паспяхова выконваем усе даведзеныя паказчыкі прагнозу развіцця лясной гаспадаркі і з аптымізмам глядзім у будучыню. У галіне дрэваапрацоўкі лясгас робіць стаўку на выкарыстанне высокатэхналагічнага абсталявання, якое дае магчымасць атрымліваць шырокі спектр канкурэнтаздольнай прадукцыі. Наша прадпрыемства не стаіць на месцы, развіваецца. Са жніўня дапамагаем Жлобінскаму лясгасу справіцца з наступствамі стыхіі, штодзённа там працуе 15-20 нашых работнікаў. За студзень-ліпень выканалі лесааднаўленчыя работы на плошчы 181,3 га. Высечкі догляду ў маладняках склалі 237,6 га. Гэтыя віды работ займаюць асаблівае месца ў лясной гаспадарцы, бо калі не зрабіць якасны догляд, не будзе як след фарміравацца дрэвастой. А мы вырошчваем гаспадарча-каштоўныя пароды хвойных дрэў (елка і сасна) і ліставых (дуб і ясень). Добра спрацавалі па лесанарыхтоўках: на рахунку 91,2 тысячы кубаметраў драўніны. Чысты прыбытак прадпрыемства склаў 121 тысячу рублёў, рэнтабельнасць – 8,9%. За студзень-жнівень выручка склала 9473 тыс. руб., паступленні ад вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі –2435 тыс. руб., сярэдняя заработная плата – 1474 руб. Ад імя адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства хачу павіншаваць ветэранаў, работнікаў Шумілінскага лясгаса з Днём работнікаў лесу і пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашні дні.
Продолжить чтение