Больш хадзіце пехатой

Пешыя прагулкі 5 разоў на тыдзень па 30 хвілін прадаўжаюць жыццё ў сярэднім на 2 гады. Вучоныя сцвярджаюць, што такая хада прыносіць арганізму намнога больш карысці, чым знясільваючыя заняткі ў трэнажорнай зале. Хада павялічвае вынослівасць арганізма, умацоўвае мышцы і падтрымлівае іх у добрым стане, паляпшае работу сэрца, садзейнічае павелічэнню шчыльнасці касцявых тканак, бо пры ўмераных […]

Продолжить чтение

Так трымаць, Рашэтнікі!

Звяно даільнай залы малочна-таварнай фермы “Рашэтнікі” ў складзе Алены Валер’еўны Бандарэнка і Любові Іванаўны Краўчанка ў абласным аператыўным спаборніцтве па вытворчасці малака сярод звенняў малочна-таварных фермаў паказалі за мінулы месяц лепшы вынік. Грамату і грашовую прэмію камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскай вобласці і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК ім уручыў старшыня райкама прафсаюза […]

Продолжить чтение

Касавіца буксуе

Спасылкі на дрэннае надвор’е не да месца. Вядома, сена сушыць не ўдаецца, бо частыя дажджы, але сянаж трамбаваць яны не перашкаджаюць. Аднак касавіца ў нашым раёне буксуе — на 19 месцы ў абласной зводцы. У “Сіроцінскім” і “Баравінцы” корманарыхтоўчая кампанія ледзь дасягнула экватара, а ў “Лаўжанскім”, “Ульскім” і “Мішневічах” — і таго менш. Такое спазненне […]

Продолжить чтение

Завіталі ў “Сіроцінскі”

Семінар з ідэалагічным актывам прадпрыемстваў і арганізацый раёна прайшоў на базе КУСГП “Сіроцінскі”. Першым прыпынкам стала мясцовая Слабадская сярэдняя школа, якая з сакавіка 2010 года  афіцыйна адчыніла дзверы сваёй новай прыбудовы. Дырэктар школы А. М. Пузікава расказала пра тыя досыць несамавітыя ўмовы, у якіх даводзілася вучыцца школьнікам у “дапрыбудовачны” час, правяла па класных пакоях, падзялілася […]

Продолжить чтение

Узяў чарку? Падумай пра дзяцей

У  цэнтры  ўвагі:  барацьба з сацыяльным злом Алкаголь. Чалавек дакранаецца да яго, спадзеючыся на радасць, лёгкасць, бадзёрасць. Але як часта гэтая зманлівасць абарочваецца злом, сорамам, ганьбай, хваробамі, слязамі дзяцей, скалечанымі лёсамі. На жаль, наша грамадства не гатова адмовіцца ад алкаголю. Забаронай, шаблямі і дубінамі праблему таксама не пераможаш, ужо спрабавалі. Таму застаецца адно: выхаванне, фарміраванне […]

Продолжить чтение

Уся вобласць – у госці да нас

У мінулую пятніцу ў нашым раёне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў. Як адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, адкрываючы мерапрыемства, Шумілінскі раён не выпадкова абраны для першага пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Кожнае пасяджэнне прэзідыума — гэта школа, гэта магчымасць павучыцца, нешта ўзяць на ўзбраенне для сваёй далейшай […]

Продолжить чтение

23 чэрвеня — дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,  ветэраны працы, паважаныя землякі! Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з днём вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праходзяць гады, але не гасне велічнасць подзвігу савецкага салдата. Мы з удзячнасцю ўспамінаем і схіляем галовы перад светлай памяццю тых, хто аддаў жыццё за вызваленне нашага шумілінскага […]

Продолжить чтение

Адкуль назва пайшла

Шуміліна. У 1558 годзе пачалася Лівонская вайна, якая доўжылася больш як 20 гадоў і была надзвычай разбуральнай  і знішчальнай. Царскія войскі захапілі Полацк і ваяводства  ў 1563 годзе, і на загаду Івана Грознага разгарнулася інвентарызацыя  беларускіх земляў. Пачалі складацца так званыя пісцовыя кнігі — зводныя дакументы сістэматычных гаспадарчых апісанняў. Вось у гэтых актах і ўзгадваецца […]

Продолжить чтение

Народны сямейны ансамбль “Забава”

Ніводнае мерапрыемства ў Лаўжанскім сельсавеце не праходзіць без выступлення народнага сямейнага ансамбля “Забава”. “Большасць артыстаў — мясцовыя, з Мікіціхі, – расказвае  мастацкі кіраўнік “Забавы” Аляксандр Петухоў, – таму выступаць тут для нас асаблівы гонар”. Сярод апошніх выступленняў “Забавы” — канцэрты на святах вёсак Мазурына і Доўгая Ніва. Яны пастаянна радуюць вясковых працаўнікоў шчырымі спевамі на […]

Продолжить чтение

Абраў малочны бізнес

А чацвёртай гадзіне раніцы Уладзімір Бужынскі ўжо на нагах. Работа такая: збірае малако з вясковых падворкаў у Мікалаёўскім сельсавеце. Уладзімір Уладзіміравіч жыве ў Уле, а ад яе да Мікалаёва рукой падаць. “Прызнацца, ніколі не марыў быць індывідуальным прадпрымальнікам, — расказаў У. У. Бужынскі. — Але неяк падлічыў, што збор малака — справа выгадная. За тону […]

Продолжить чтение

Наша вёска — наш клопат

У вёсцы жыць добра, лепш, чым у горадзе – гэтае перакананне старшыні Мікалаёўскага сельскага Савета Аляксандра Казлоўскага і дае яму энергіі для рэалізацыі ў жыццё новых і новых задум. У свой час, калі толькі заступіў на гэтую адказную пасаду, цвёрда вырашыў, што пачынаць сваю работу трэба з духоўнага, тады і людзі не застануцца ў баку. […]

Продолжить чтение

У “Дружбу” — нібы ў казку

У першую змену ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Дружба”, што ў Амбросавічах, адпачывае 130 дзяцей. Тут і шумілінцы, і дзеці работнікаў аблгазу, у ведамстве якога знаходзіцца “Дружба”. Сёлета будзе ўсяго тры змены адпачынку. “Як адпачываецца?” — запыталіся мы ў дзяцей. “Здорава! — адказала Насця Маслюкова з Шуміліна. — Я прыехала ў “Дружбу” трэці раз, мне тут […]

Продолжить чтение

Вучыць, выхоўвае, корміць

Конь, трусы, парсюкі, агароды, сад, трактар – пералік можна прадаўжаць яшчэ доўга, калі гаварыць аб падсобнай гаспадарцы Обальскай сярэдняй школы. Што прымушае трымаць такую гаспадарку? – пытанне да дырэктара школы Аляксандра Мікалаевіча Штокіна. “Пашырыць гаспадарку прымусіла жыццё. Калі мы вырашылі ўзяць за аснову развіцця школы канцэпцыю адаптыўнай школы – школы для ўсіх, трэба было знайсці […]

Продолжить чтение

І стане сяло гарадком

Крывое Сяло стала завяршаючым населеным пунктам нашага раёна, у якім згодна з маштабным праектам Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла ідуць работы па пераўтварэнню вёскі ў аграгарадок. Было многа праблем і ў сацыяльнай сферы, і ў вытворчасці. Таму тут чакалі перамен з вялікай надзеяй. Змяненні бачны адразу. Па-першае, вёска нібы адкрылася сонцу і свету, пазбавіўшыся […]

Продолжить чтение

Маштабнае мерапрыемства

Сёння ў нашым раёне праходзіць маштабнае мерапрыемства — выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў з удзелам старшынь гарадскіх і раённых Саветаў вобласці. Ганаровыя госці пазнаёмяцца з нашым прыгожым краем, пабываюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна і, безумоўна, абмяняюцца вопытам. Ірына НОВІКАВА: “Разумеем сваю адказнасць перад людзьмі” Шумілінскаму раённаму Савету дэпутатаў на чале з Ірынай […]

Продолжить чтение