Совещание в райисполкоме: новый год ставит новые задачи

Актуалии Президент

Новы год ставіць новыя задачы
Трэцяга студзеня рабочую нараду ў райвыканкаме правёў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. В. Родзіч.
Новы год ставіць перад раёнам новыя сур’ёзныя задачы. І таму Віктар Віктаравіч найперш акцэнтаваў увагу на неабходнасці распрацоўкі мерапрыемстваў і бізнес-планаў па выкананні запланаваных на 2013 год параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Што датычыць надзённых спраў,  В. В. Родзіч спыніўся на арганізацыі вольнага часу школьнікаў і адпаведнай работы ў гэтым накірунку аддзела адукацыі, аддзела фізкультуры і спорту, аддзела моладзі райвыканкама, іншых структур. Віктар Віктаравіч выказаў думку, што нам не робіць гонару такая сітуацыя, калі сёння нават у райцэнтры няма нармальна абсталяванага катка з музычным афармленнем, са зручным для людзей графікам работы пункта пракату.
У сувязі з няўстойлівым надвор’ем і галаледзіцай асаблівыя патрабаванні да дарожнай і камунальнай службаў па падсыпцы дарог і тратуараў, ачыстцы перакрыжаванняў ад снегу.
Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў далажылі, што навагоднія святы прайшлі ў раёне спакойна, без надзвычайных сітуацый.
З інфармацыяй па кантролю за выкананнем даручэнняў старшыні райвыканкама выступіў кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў.
На нарадзе былі абмеркаваны іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №1 ад 4.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *