Спортивные новости: борьба, каратэ, футбол

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

Обальскі барэц Яўген Ліпчанка (першы трэнер Пётр Ганушчанка) стаў чэмпіёнам Беларусі па грэка-рымскай барацьбе. Шумілінскі барэц Ягор Заўялаў (трэнер Юрый Сцяпанаў) стаў бронзавым прызёрам.
Свае тытулы барцы заваявалі ў Брэсце на першынстве Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў 2008-2009 гадоў нараджэння.

І зноў шумілінцы ў пераможцах 

У суботу, 12 красавіка, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне адбылася гульня 8 тура Рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе «Талент–Ліга» сярод юнакоў 2012-2013 года нараджэння. Шумілінскія хлопцы прымалі каманду ДЮСШ г. Міёры і атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 3:0 (Ліцвін Дзяніс, Сянькоў Назар, Данчанка Дзяніс). Пасля 8 тураў наша каманда набрала 15 ачкоў і выйшла на трэцяе месца ў групе «Поўнач».
У наступную суботу шумілінскія футбалісты згуляюць у гасцях супраць наваполацкага «Нафтана».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Каратэ

Шумілінскія каратысты (трэнер Аляксей Сталяроў) паспяхова выступілі ў г. Вязьма (Расія) на першынстве і адкрытым чэмпіянаце Смаленскай вобласці па каратэ кіакушынкай.
Спаборніцтвы сабралі 259 удзельнікаў з Масквы, Тулы, Смаленска, іншых рэгіёнаў Расіі, Беларусі. На выніках першынства ў шумілінскіх спартсменаў пяць медалёў: другія месцы заваявалі Сафія Сцяпанава і Аляксандр Арлоў, трэція – Глеб Іваноў, Глеб Лаўрыненка і Харытон Сталяроў.

Обальская «Страла» перамагла

У суботу, 12 красавіка прайшла раённая спартландыя «Нас аб’ядноўвае спорт».
У спаборніцтвах прымалі ўдзел падлеткі з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2 і Обальскай СШ. Разам з юнымі спартсменамі на спартыўную пляцоўку выйшлі прадстаўнікі РАУС і РАНС.
Работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра пастараліся, каб кожны этап быў цікавым і арыгінальным. Па выніках усіх этапаў перамагла каманда «Страла» Обальскай СШ.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *