Важкі ўклад жыхары раёна ўнеслі ў патрыятычны праект «Жывая памяць удзячных пакаленняў»
Нагадаем, што раённы этап акцыі стартаваў 14 сакавіка і працягваўся да 4 красавіка. За гэты час было сабрана ў сплаў помніка 18 кілаграмаў манет (якія былі ў звароце і зараз знаходзяцца ў звароце). Асноўную долю ўкладу ў добрую справу шумілінцы прынеслі ў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей – 17,5 кг.
«У першы ж дзень актыўна ўключыўся ветэранскі актыў на чале са старшынёй Таццянай Цэрах і работнікі музея (напрыклад, М. Волкава прынесла 400 г манет), перадаўшы больш за 2 кг манет, – адзначыла дырэктар музея Святлана Іванова. – Свой уклад у рэалізацыю праекта ўнеслі і юныя жыхары райцэнтра. Хочацца адзначыць асобна рабят з атрада «Юны патрыёт» аздараўленчага лагера СШ № 2, якія разам з педагогам Галінай Траццяковай перадалі ў сплаў помніка больш за 1 кг манет, навучэнцаў Мікіціхінскай СШ – 900 г, выхаванцаў дзіцячых садкоў № 1 і № 2 г. п. Шуміліна (перадалі амаль 2 кг манет), Варвару Крыўко і яе бабулю, якія перадалі манеты ад сям’і.
Не засталіся ў баку раён газазабеспячэння, РЦДіМ, ТЦСАН, практычна ўсе ўстановы адукацыі раёна.
Скарбонку добрых спраў папоўнілі актывісты раённых грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў, партый: БРСМ, «Саюз ваенных маракоў», «Беларускі фонд міру», «Экабум» (перадаў 1,6 кг манет) і іншыя.
Асаблівая падзяка актывістам раённай ветэранскай арганізацыі – на іх рахунку больш за 5 кг манет. Шчырыя словы ўдзячнасці – З. Егіпцавай (больш за 1 кг манет), Т. Цэрах (750 г), Т. Казаковай (500 г), а таксама Л. Дземянёвай, Т. Ганчаровай, В. Весялковай, Т. Карніловіч, Л. Каштанавай, Л. Ганчаровай, В. Танковіч, Л. Шаўцовай, В. Аўчыннікавай, Р. Шах, А. Волкаву, Н. Кляцковай, С. Сільчанка, М. Улюценка, Л. Дзёмінавай».
Актыўна падтрымалі патрыятычную акцыю дэпутацкі корпус на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам, старшыні сельвыканкамаў, работнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў.
Сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю прадэманстравалі жыхары раёна Р. Даніловіч, Л. Жураўлёва, Л. Барадзёнак, З. Дземідзенка, А. Туманаў, М. Прохарава, В. Данчанка, А. Арлоў, Н. Сакалова, В. Масько, А. Тэкліна, В. Гарэленкаў, Т. Антонава, А. Шарафудзінаў, В. Зубараў і многія іншыя.
Раённы этап праекта «Жывая памяць удзячных пакаленняў» прадоўжыцца да канца красавіка. Манеты можна прынесці ў аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Да слова. З ініцыятывай устанавіць памятныя знакі ў Мінску, Брэсцкай крэпасці і Маскве як знак усенароднай удзячнасці пакаленню пераможцаў выступіў вядомы беларускі паралімпіец Аляксей Талай. Два ўсенародныя помнікі ўжо ўстаноўлены, зараз ідзе збор на трэці, які да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі з’явіцца ў Маскве на Паклоннай гары.
Алена КАРПУШЭНКА.
18 кілаграмаў манет – ад жыхароў раёна ў сплаў помніка
