11 апреля в Шумилино почтили память жертв фашистских концлагерей

80 лет Великой Победы Беларусь помніць Общество

У Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, 11 красавіка, у Шуміліне прайшоў мітынг на брацкай магіле вязняў шумілінскага гета, растраляных у 1941 годзе. На памятнае месца сабраліся прадстаўнікі ўлады на чале са страшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам, прадпрыемстваў і ўстаноў райцэнтра, грамадскіх арганізацый і партый.

– Мы заўжды будзем помніць злачынствы фашыстаў, незлічёныя беды, якія яны прынеслі чалавецтву. Памяць пра ахвярвайны назаўжды ў нашых сэрцах. Сёння з’явіліся сілы, якія спрабуюць апраўдаць гэтыя злачынствы, абяліць нацызм, перапісаць гісторыю. Мы павінны зрабіць усё, каб захаваць праўду пра тагачасныя падзеі, пра гераічную барацьбу з фашызмам, не даць сказіць праўду пра вайну. Мы павінны несці праўду пра вайну да ўсіх, каб падобныя жахлівыя падзеі ніколі больш не паўтарыліся, – падкрэсліла ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Жахлівыя лічбы агучыў у выступленні навуковы супрацоўні гісторыка-краязнаўчага музея Віктар Саковіч: “Фашысты знішчалі мірных людзей за тое, што яны хацелі мірна жыць, працаваць, быць шчаслівымі на сваёй зямлі – гэта і ёсць генацыд. Каля двух тысяч жыхароў раёна было забіта фашыстамі на шумілінскай зямлі, а ўсяго за гады акупацыі загінулі больш за чатыры тысячы чалавек. 19 лістапада былі гітлераўцы расстралялі 376 вязняў шумілінскага гета, які пахаваныя на гэтым месцы, а днём раней знішчылі 316 вязняў гета ў Сіроціне. Каля пасёлка Заводскі знаходзіцца брацкая магіла, у якой ляжаць больш за тысячу вязняў бешанковіцкага гета. Больш за 500 канцлагераў, турмаў і іншых месцаў зняволення дзейнічалі ў гады акупацыі ў Беларусі. К канцлагеры “Трасцянец” каля Мінска фашысты знішчылі каля паўмільёна чалавек ў розных краін Еўропы, 150 тысяч загінулі ў лагеры “Пяты полк” у Віцебску…”

Удзельнікі мітынга ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання, да падножжа помніка ляглі пунсовыя гваздзікі.

Сяргей  ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *