«Дарагія нашчадкі! Пачынаючы ўзвядзенне новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, мы завяшчаем вам свята захоўваць памяць аб нашых вытоках, пройдзеным шляху да дзяржаўнасці і вялікай цане свабоды. Мы ўпэўнены, музей будзе сапраўднай скарбніцай бязмежнага багацця беларускай зямлі, — говорится в послании. — На працягу стагоддзяў папярэднiя пакаленні цаглінка за цаглінкай будавалі наш агульны дом — бяспечную і незалежную краіну, супрацьстаялі цяжкім выпрабаванням, спробам знішчыць нас як народ і як нацыю. Нам ёсць чым ганарыцца. Гісторыя Беларусі ведае немала слаўных імёнаў святых, творцаў, асветнікаў, дзяржаўных дзеячаў і палкаводцаў. Іх перамогі натхняюць нас на новыя дасягненні».
«Тры дзесяцігоддзі самастойнага шляху сталі часам сапраўднай барацьбы за праўду і адзінства. Пераадолеўшы ўсе нягоды, мы вынеслі найважнейшыя ўрокі і лічым сваім абавязкам падзяліцца гэтым вопытам з вамі — беларусамі будычыні. Сёння кожны разумее, што незалежнасць даражэйшая за ўсё. Каб стаць на ногі і прымаць вывераныя палітычныя рашэнні, трэба многа і сумленна працаваць, разлічваць толькі на сябе. Мы ўсвядомілі, павага да гісторыі і дасягненняў мінулага робіць нас куды больш моцнымі, паспяховымі, усяляе веру ва ўласныя сілы», — подчеркивается в документе.
«Будзьце, як і мы, адданымі Радзіме, шануйце нацыянальныя духоўна-культурныя каштоўнасці і традыцыі, памнажайце поспехі суайчыннікаў! Беражыце нашу Беларусь! Беражыце мір і народнае адзінства! Будзьце годныя сваіх папярэднікаў», — таким призывом завершается послание главы государства.