Мероприятие в память моряка-подводника капитана 3-го ранга Анатолия Испенкова провела районная организация «Белорусского союза военных моряков»

Общество

Памяці  капітана  Іспянкова

 7 красавіка 1989 года ў Нарвежскім моры патанула атамная падводная лодка «Камсамолец» – гэты дзень адзначаецца як Дзень памяці загінуўшых падводнікаў. На падводнай лодцы загінуў наш зямляк – капітан 3-га рангу Анатоль Іспянкоў. 

Па ініцыятыве раённай арганізацыі «Беларускага саюза ваенных маракоў» 7 красавіка ў Шуміліне сталі традыцыйна праводзіцца памятныя мерапрыемствы. У аўторак у іх удзельнічалі маракі з Шуміліна, Віцебска і Верхнядзвінска, актывісты раённых грамадскіх арганізацый сілавых структур.

Па традыцыі мерапрыемствы пачаліся ў Язвіне з наведвання ўмоўнай магілы Анатоля Іспянкова. Да прысутных звярнуўся старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Жандараў, прачула ўспомніла пра брата Анатоля сястра Зінаіда Вінаградава.

У скверы Воінскай славы ў Шуміліне адбыўся мітынг. «Сёння мы ўспамінаем пра подзвіг экіпажа падводнай лодкі «Камсамолец», – адзначыў старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза ваенных маракоў» Віктар Прыходзька. – Кожны з падводнікаў выканаў свой абавязак. Вечны спакой знайшоў і наш зямляк капітан 3-га рангу Анатоль Іспянкоў. Мы не маем права забываць пра іх подзвіг і іх адданасць Айчыне». Пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да стэлы з імёнамі воінаў-землякоў.

У шумілінскім храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, які лічыцца апекуном маракоў, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі правёў памінальную службу. У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшла вечарына памяці. Тут была арганізавана выстава фотаздымкаў з архіваў членаў «Беларускага саюза ваенных маракоў», прадстаўлены і асабістыя рэчы Анатоля Іспянкова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *