В чём секрет коллектива фермы Лежни-1 ОАО «Лежни», который из года в год добивается хороших результатов?

Сельское хозяйство

Стараецца ўся каманда

На звычайнай ферме Ляжні‑1 ААТ «Ляжні», дзе зараз знаходзіцца на ўтрыманні 199 кароў, жывёлаводы з году ў год дабіваюцца вынікаў.

У чым сакрэт? У стараннасці, працавітасці, надзейнасці, лічаць спецыялісты райсельгасхарчу.

«Стараюцца ўсе. Калектыў, правераны часам, – кажа пра сваіх работнікаў загадчыца фермы Валянціна Скітова. – Толькі ўхвальных слоў дастойны аператары машыннага даення Валянціна Белавусава, Ганна Ермаковіч, Алена Галаўко, Таццяна Голубева, Івета Ашарчук, падменная даярка Ганна Козырава. Стараюцца жывёлаводы Дзмітрый Усаў і Аляксандр Шаўнёў. Развозіць кармы на трактары Сяргей Роганаў, сочыць за рамонтам сістэмы гноевыдалення слесар Ігар Новікаў. Дапамагае выяўляць кароў у ахвоце малады начны вартаўнік Кірыл Каваленка.

Да гэтых слоў дададзім, што на ферме вопытны загадчык – Валянціна Мікалаеўна Скітова ўзначальвае калектыў дваццаць гадоў. Яна ў меру патрабавальная, умее накіраваць калектыў на якасную работу.

«На ферме Ляжні‑1 работа ладзіцца, бо ёсць гаспадар, – зазначае начальнік участка сельгаспрадпрыемства Валянціна Яцко. – За мінулы год валавая вытворчасць малака склала 859 тон, што на 17% больш, чым у папярэднім годзе. Леташні надой на карову – 3930 кг, што на 404 кг больш у параўнанні з папярэднім годам. Не збаўляюць пазіцыі і сёлета».

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *