Адны ў армію, другія ў адтэрміноўку
У раёне працягваюцца мерапрыемствы прызыву. Прызыўнікі праходзяць медыцынскі агляд.
«Мерапрыемствы прызыву ідуць па плане, – расказаў начальнік адасобленнай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін. – Сёлета на службу ў армію конкурс, як пры паступленні ў ВНУ: прызнаны годнымі для праходжання тэрміновай службы 32 прызыўнікі, служыць пойдуць толькі 20. Двое шумілінскіх хлопцаў будуць праходзіць вайсковую службу па кантракце. 19 прызыўнікам прадастаўлена адтэрміноўка для атрымання далейшай адукацыі, аднаму – па сямейных абставінах. Двое юнакоў залічаны ў запас».
Пасяджэнне прызыўной камісіі пройдзе 16 красавіка, на ёй будуць прыняты рашэнні аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу і накіраванне ў пэўныя вайсковыя часці.
Усяго мерапрыемствы прызыву закрануць 94 хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 27 год.– Хачу праз раённую газету перадаць асаблівыя «прывітанні» пяці прызыўнікам, якія ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву, – зазначыў Андрэй Собін. – Не ламайце сабе лёс. У вас яшчэ засталося нямнога часу, каб прыйсці ў ваенкамат і пазбегнуць адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.