В деревне Будоболь Ловжанского сельсовета сгорела хозпостройка

Безопасность Происшествия

У вёсцы Будобаль Лаўжанскага сельсавета здарыўся пажар гаспадарчай пабудовы.

Паведамленне пра здарэнне паступіла ў аператыўную службу райаддзела па надзвычайных сітуацыях 2 красавіка ў 16.47, расказалі шумілінскія ратавальнікі. Пацярпелых, дзякуй богу, няма. Прычынай пажару хутчэй за ўсё стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці ці падпал . Вінаватая асоба ўстанаўліваецца. Калі б не дзеянні падраздзяленняў РАНС па тушэнні пажару, дадзенае ўзгаранне магло прывесці да знішчэння трох дачных домаўладанняў і гаспадарчых пабудоў.

Шумілінскія ратавальнікі нагадваюць: нельга разводзіць вогнішчы ў траве, нельга пакідаць агонь без нагляду.

У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў аматары-шкоднікі навакольнага асяроддзя могуць  атрымаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. За развядзенне вогнішча ў забароненых месцах законам прадугледжаны штраф да 12 БВ. А ў выпадку ўчынення ўрону ў асабліва буйным памеры дык і наогул наступае крымінальная адказнасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *