На улицах населённых пунктов Шумилинского района появились стенды с информацией о Героях Советского Союза, в честь которых они названы

80 лет Великой Победы Новости Общество

Вуліца імя Героя

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі на вуліцах раёна, названых у гонар герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў Шуміліншчыны, а таксама тых, хто вызваляў Беларусь, у тым ліку і Шумілінскі раён, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з’явіліся вось такія інфармацыйныя стэнды-білборды, з фотаздымкамі і кароткімі біяграфіямі вызваліцеляў.

– Гэтыя інфармацыйныя стэнды дазволяць прыцягнуць увагу жыхароў і асабліва дзяцей і моладзі да вывучэння гісторыі вуліц у раёне, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які выступіў адным з ініцыятараў ідэі. – Ведаць, памятаць і шанаваць подзвіг тых, хто заваяваў нам мір і свабоду, – наш абавязак.

Работнікі УП ЖКГ Шумілінскага раёна на гэтым тыдні ўстанавілі інфармацыйных стэнды ў райцэнтры і ва ўсіх сельсаветах, дзе ёсць населеныя пункты з вуліцамі нашых герояў.

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *