На полях Шумилинского района развернулись весенние работы

Новости Сельское хозяйство

Ідзе ворыва

На палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна працуюць трактары з плугамі. План веснавога ворыва – 1926 гектараў. На раніцу 3 красавіка ўзарана 990 гектараў (51,4%). Выканалі і перавыканалі планы ААТ «Ляжні», КУСГП «Ульскі», СФГ «Раднік». На 85% справіліся ў ААТ «Прыазёрны мір», на 67% – ТАА «Вітконпрадукт».

Вывозяць арганіку

Запланавана вывезці на палеткі 195 тысяч тон арганікі. 173,1 тыс. тон (88,8%) ужо знаходзяцца на палетках. ААТ«АграБаравінка», СФГ «Раднік» і КУСГП «Ульскі» справіліся з заданнем больш як на 90%.

Рыхтуюць глебу да сяўбы

Услед за плугамі на палеткі выязджаюць трактары з дыскатарамі, чызелямі, баронамі. Усяго падрыхтавана глебы да сяўбы 1712 гектараў. Больш за ўсіх гатова палеткаў (больш як па 300 га) ў ААТ «Ляжні» і «АграБаравінка».

Уносяць тукі

Палеткі ўгнойваюць калійнымі тукамі. На 3086 гектараў пад яравую сяўбу ў гаспадарках раёна ўнесена 335,6 тоны дзеючага рэчыва.

Засяваюць яравыя

У гаспадарках раёна трэба засеяць 4064 гектары ранніх яравых зерневых. Справіліся на 30,6% (1242 га). Больш за ўсіх засена яравых зерневых у ААТ «АграБаравінка» – 300 гектараў.

Вядуць падкормку

На палетках заканчваецца падкормка азімых зерневых. Работы выкананы на 93,6%. Блізкая за завяршэння і падкормка азімага рапсу. З патрэбных 2162 гектараў падкормлена 1730 (80%). Справіліся з работай ААТ «АграБаравінка», «Ляжні», «Прыазёрны мір», СФГ «Раднік» і КУСГП «Ульскі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *