Картофель в шумилинских магазинах есть. Редакция изучила «горячую тему»

Экономика

Бульба ў нашых магазінах ёсць!

Апошнім часам тэма бульбы на слыху. Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вывучалі наяўнасць бульбы ў магазінах краіны і яе адпаведнасць патрабаванням. Адзначылі, што “другі хлеб” беларусаў ёсць у продажы не ва ўсіх гандлёвых крамах.

А якая сітуацыя з бульбай у нашых магазінах – гэта высвятляла карэспандэнт раённай газеты. У «Еўраопце» мелася ў продажы бульба двух відаў – чырвоная і белая (гатунак на цэнніках не ўказаны, пазначаны вытворца – Беларусь) па цане 1руб. 10 капеек і 1 руб. 8 капеек за кілаграм адпаведна.

Па такой жа цане бульба прадаецца ў супермаркеце «Санта» і гароднінным ларку на вуліцы Сіпко. У магазіне «Капеечка» ў продажы быў “другі хлеб” па 1,08 руб. за кілаграм.

Заўважым, што цана на бульбу ў шумілінскіх магазінах адпавядала ўстаноўленым МАРГ (максімальная рознічная цана ў красавіку – не больш як 1 руб. 11 капеек за кг). Па кандыцыйных якасцях таксама заўваг няма –

бульба нядробная, знешне прыгожая ва ўсіх пералічаных крамах.

У некаторых магазінах мелася ў продажы бульба мытая, на якую цэны не фіксуюцца. Так, за кілаграм у “Еўраопце” трэба выкласці 2,49 руб., у «Міні-маркеце» – 4,19 руб., у “Метане”– 4,75 руб. Яна таксама беларуская, запэўнілі прадаўцы.

Людміла ЗУЙКОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *