В хозяйствах Шумилинского района посевная набирает ход

Сельское хозяйство

Услед за дыскатарам пойдзе сеялка

 Дажджы на мінулым тыдні не напужалі вясковых працаўнікоў – сонца сушыць глебу добра. На палеткі выехалі трактары з дыскатарамі, чызелямі, плугамі, баронамі.

У канцы мінулага тыдня падрыхтоўка палеткаў да сяўбы ў ААТ «Прыазёрны мір» ішла поўным ходам. З самай раніцы ва ўрочышчы Клінкі працаваў механізатар Сяргей Ціманоўскі. Палеткі не акінуць вокам. Яны ўзараны з восені, і цяпер, зразумела, менш работы і значна эканоміцца час – дастаткова праехаць з дыскатарам.

«У гаспадарцы працую больш за дваццаць гадоў, – кажа Сяргей. – На падрыхтоўцы глебы да сяўбы працую другі год. Мне падабаецца. За светлавы дзень рыхтую да 35 гектараў палеткаў. Дагэтуль вазіў кукурузу, сянаж. Падсохне крыху – і на поле прыедзе засяваць зерневыя Мікалай Жыгуноў».

Каб работа ішла шпарчэй, на дапамогу Сяргею Ціманоўскаму на днях выедзе на МТЗ з культыватарам Віктар Смолікаў, расказаў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Мікалай Дубіна. Такім механізатарскім дуэтам падрыхтуюць пад сяўбу зерневых і зернебабовых 700 гектараў палеткаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *