Планы и задачи на весеннюю посевную обсудили на заседании Шумилинского райисполкома

Власть Сельское хозяйство

Планы і прагнозы на пасяўную

 Гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў раёна да правядзення вясенніх палявых работ прааналізавалі на адкрытым пасяджэнні райвыканкама ў мінулую пятніцу, 28 сакавіка.

Сітуацыю акрэсліў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў.

 Задачы на пасяўную.  Раёну даведзена заданне сабраць 31 тысячу тону зерня, 300 тон бульбы, 3,4 тысячы тон масланасення рапсу, на рыхтаваць не менш за 32 ц к.адз на адну ўмоўную галаву жывёлы (3,1 тыс. т сена, 70,4 тыс. т сенажу, 67,4 тыс. т сіласу).

 Што зроблена восенню? Восенню пасеяна 6315 га азімых зерневых: пшаніцы – 3311 га, жыта – 1342 га, трыцікале – 742 га, ячменю – 922 га, рапсу – 1958 га, сурэпіцы – 204.

 Колькі будзем сеяць яравых? Пад яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры адведзена 5500 га.

 Насенны фонд яравых культур.  У гаспадарках маецца 861 тона насення (108% да патрэбнасці), 70 тон бульбы (неабходна 60 тон).

 Трактарны парк.  Гатоўнасць тэхнікі складае: трактароў – 85%, у тым ліку энерганасычаных – 78%, плугоў – 82%.

 Хто будзе сеяць.  Пасяўную павінны забяспечыць 175 чалавек, у тым ліку для работы на энерганасычаных трактарах –– 33 чалавекі. 24 механізатары будуць задзейнічаны па дагаворах падраду з іншых прадпрыемстваў раёна і вобласці.

 Працягласць пасяўной. Па словах Рамана Прасветава, пры спрыяльных умовах надвор’я і рацыянальным выкарыстанні трактарнага парка магчыма правесці сяўбу яравых збожжавых і зернебабовых культур за 11 дзён (рабочых змен), сяўбу кукурузы – за 7 дзён, крыжакветных – за 2 дні.

Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які вёў пасяджэнне райвыканкама, зрабіў заўвагу галоўнаму аграному раёна, што варта поўнасцю перагледзець падыходы, сур’ёзным чынам прааналізаваць структуру пасяўных плошчаў, пільную ўвагу ўдзяліць якасці работ.

Былі заслуханы справаздачы дырэктара ААТ «АграБаравінка» Яўгена Мурашкі наконт стратэгічных планаў на пасяўную і дырэктара СУП «Лаўжанскае» Мікалая Какушкіна наконт гатоўнасці тэхнікі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *