Шумилинский музей приглашает на выставку инситного искусства «Взгляд художника»

Культура Новости

«Погляд мастака»

У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўрачыста адкрылася выстава інсітнага мастацтва «Погляд мастака», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі.

На выставе прадстаўлена 77 работ. Мастакі праз простыя карціны паказалі гераічнае мінулае беларускага   народа, яго мужнасць падчас вайны, працавітасць у пасляваенныя гады. Выставу дапоўнілі дзве карціны мастака Анатоля Волчанкі з фондаў Шумілінскага музея – «Бабуліны кветкі» і «Адплата». Анатоль Волчанка – сваяк знакамітага камандзіра партызанскай брыгады Сямё на Кароткіна. Сын С. М. Кароткіна Нінэль некалькі гадоў таму падарыў музею карціны.ъ

Пра свае карціны, іх стварэнне і замысел расказалі самі мастакі, якія прыехалі на адкрыццё выставы. Па іх словах, яны пастараліся перадаць уласнае бачанне свету, выказаць свае пачуцці і ідэі проста і зразумела, падкупліваючы гледача шчырасцю.

«Погляд мастака» – сумесны выставачны праект Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, у якім прымаюць удзел 25 самабытных мастакоў Віцебшчыны, расказала дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова. Старт яму дадзены у Шуміліне, на гераічнай партызанскай зямлі. Затым выстава будзе пераязджаць у іншыя раёны.

Выстава «Погляд мастака» будзе працаваць у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 20 красавіка.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *