У Наталлі Конышавай лепшыя вынікі па адкорме маладняку
У раёне падведзены вынікі прафсаюзных спаборніцтваў па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы за люты. На днях старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова накіравалася на ферму Паратоўка КУСГП «Ульскі», каб уручыць дыплом і падарунак Наталлі Конышавай, у якой лепшыя вынікі па адкорме маладняку. – Сярэднясутачныя прывагі ў маёй групе цялят склалі за люты 538 грамаў, – расказала Наталля Леанідаўна. – Мая задача – карміць і даглядаць маладняк. Усяго ў маёй групе 108 цялят, 44 з іх – месячнага ўзросту. Выпойваю малаком, даю камбікорм, сена, сянаж.
Ларыса КІСЯЛЁВА.