Шумилинские пятиклассники учатся плавать

Образование Спорт, туризм

У гэтым навучальным годзе кожны пяцікласнік можа навучыцца плаваць. Як расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Антаніна Караленка, вучні 5-х класаў СШ № 1 і СШ № 2 вучацца плаваць на працягу года на факультатыўных занятках, вучні 5 класа Обальскай СШ ездзілі ў басейн у другой чвэрці ў рамках навучальнага працэсу, пяцікласнікі астатніх школ – падчас зімніх і вясенніх канікулаў.

У сераду, 26 сакавіка, з раніцы ў басейне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра былі пяцікласнікі Мікіціхінскай СШ і Башнёўскай БШ. Адна група плавала ў сваё задавальненне, другія – пад кіраўніцтвам інструктара вучыліся трымацца на вадзе. Але ж пазітыў і добры настрой быў у кожнага.

Пасля заняткаў пяцікласнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі: «Здорава! Я ўжо быў тут зімой», «А я ўжо крыху трымаюся на вадзе. Хутка паплыву». І кожны сказаў, што хоча зноў прыехаць у басейн, каб навучыцца плаваць як след.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *