Накануне посевной в хозяйствах Шумилинского района завершается техосмотр сельскохозяйственной техники

Сельское хозяйство

Якой тэхнікай сеяць будзем?

 У гаспадарках раёна ў разгары тэхагляд сельгастэхнікі. Яго прайшлі ўжо больш за палову трактароў і прычэпаў, расказаў галоўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарчу Яўген Дзятлоўскі.

Тэхніка ў сельгасарганізацыях у асноўным адрамантавана, механізатары заканчваюць дробныя работы – мяняюць масла ў рухавіках, паліўныя і масляныя фільтры. У разгар пасяўной на палетках раёна будуць працаваць 12 камбінаваных глебаапрацоўваючых пасяўных агрэгатаў. Сярод іх чатыры трохмятровыя, астатнія – шасцімятровыя. Усе энерганасычаныя трактары (іх у раёне 27) будуць задзейнічаны на сяўбе зерневых і зернебабовых. А яшчэ на палях будуць працаваць МТЗ-1221 з чызелямі, чатырохкорпуснымі плугамі.

У сельгаспрадпрыемствах маюцца 16 культыватараў, 10 дыскатараў.

Самаходныя энергетычныя машыны «Дзвіна» і «Раса» працуюць ужо на па летках па ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў.

Лідзія РУМЯНЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *