За один день — два пожара

Происшествия

 23 сакавіка ў раёне здарыліся два пажары: гарэў дом і гаспадарчыя пабудовы ў в. Казьяны і лазня ў в. Навікі.

Паведамленне пра пажар у Казьянах паступіла ў службу ратавання 101 23 сакавіка ў 00.52. У выніку агнём знішчаны тры надворныя пабудовы. Пацярпелых няма. Дом выкарыстоўваўся як дача. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні сухой расліннасці.

Паведамленне пра пажар лазні ў Навіках паступіла ў 14.40. Агнём пабудова знішчана поўнасцю. Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі.

 Ратавальнікі нагадваюць: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні сухой расліннасці – частая прычына пажараў і гібелі людзей ад іх. Каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце 101 ці 112.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *