Лучшая доярка февраля работает в ОАО «АгроБоровинка»

Сельское хозяйство

27 гадоў – на фермах

На ферме Башні ААТ «АграБаравінка» каровы пазнаюць сваю гаспадыню Алену Лісоўскую па кроках. Калі прыйшла аператар машыннага даення, значыць, хутка будуць падключаны даільныя апараты.

У групе Алены Лісоўскай больш за 60 кароў, з іх каля дваццаці ўпершыню ацяліліся ў мінулым годзе.

Самыя малочныя – Груша, Цыганка, Малая – даюць па дваццаць літраў малака за дзень. Алена Віктараўна кажа, што кармоў нарыхтавалі летам удосталь, даюць жывёле канцэнтраты і соль, калектыў на ферме старанны. «Працую на фермах гаспадаркі ўжо 27 гадоў, – падлічыла Алена Лісоўская. – Апошнія 15 гадоў – у Башнях. Год таму выйшла на заслужаны адпачынак. Але на пенсіі пабыла толькі чатыры дні – вярнулася на ферму. Калісьці і сама трымала дома дзвюх кароў, а цяпер увесь мой клопат накіраваны на жывёлу сельгаспрадпрыемства».

У групе Алены Лісоўскай лепшыя вынікі па раёне за люты. Надой на карову склаў 384 кілаграмы (+71 кг да папярэдняга года). Лідара павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, уручыла дыплом і падарунак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *