356 дзяцей пройдуць аздараўленне падчас вясенніх канікулаў, якія пачнуцца з 24 сакавіка.
«Лагеры будуць працаваць ва ўсіх 9 школах, дзе адпачнуць 286 дзяцей– расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кірпічэнка. – Дзяцей чакаюць экскурсіі, спаборніцтвы, трохразовае харчаванне. Кошт пуцёўкі для бацькоў складае 5 рублёў».
Навучэнцы Шумілінскай СДЮШАР будуць адпачываць у спартыўных лагерах «Старт» у Шуміліне (47 чалавек) і Обалі (8 чалавек). 15 юных біятланістаў чакае спартыўны лагер віцебскай СДЮШАР прафсаюзаў па зімніх відах спорту «Алімпіец».
Аляксандр ШЭДЗЬКО