Шумилинцы присоединяются к акции «Живая память благодарных поколений»

80 лет Великой Победы Новости Общество

Амаль 2 кілаграмы манет  сабралі ўдзельнікі мерапрыемства – члены раённай ветэранскай арганізацыі і работнікі музея, якое прайшло ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі і дало старт усенароднай акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Ініцыятарам акцыі выступіў дабрачынны фонд імя Аляксея Талая. Манеты пойдуць на будаўніцтва помніка, які будзе ўстаноўлены ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах расказала, што ў 2021 годзе нарадзілася ідэя стварэння помніка «Жывая памяць удзячных пакаленняў» у трох кропках саюзнай дзяржавы – гарадах-героях Мінску і Маскве, Брэсцкай крэпасці-героі. Мэта праекта – аб’яднаць усе народы Беларусі і Расіі, суайчыннікаў за мяжой, каб кожная сям’я і іх будучыя пакаленні ганарыліся сваім мінулым і памяталі пра важнасць адзінства. Першы народны помнік пакаленню пераможцаў ад удзячных нашчадкаў быў устаноўлены у 2022 годзе ў Мінску ў парку Перамогі да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для яго сабралі і пераплавілі больш за 130 тысяч манет (у акцыі паўдзельнічалі больш за 100 тысяч сем’яў Беларусі і Расіі). Для стварэння другога помніка аб’ядналіся больш за 500 тысяч сем’яў Беларусі і Расіі, падключыліся суайчыннікі за мяжой. Другі помнік устаноўлены ў 2024 годзе ў Брэсцкай крэпасці ў гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мінулым годзе дадзены старт збору манет для ўстаноўкі помніка ў Маскве ў гонар Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам.  Да ўсенароднай акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў» можа далучыцца кожны жыхар раёна. Прымаюцца старыя манеты ўсіх краін. Да 31 сакавіка іх трэба прынесці ў музей (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14а).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *