Молодёжный интернет-проект к 80-летию Победы стартовал в социальной сети Теlеgrам

80 лет Великой Победы Молодёжь Новости

«80 гадоў нашай Вялікай Перамозе» – маладыя парламентарыі Беларусі і Расіі далі старт праекту з нагоды значнай даты, якую мы будзем адзначаць 9 мая 2025 года.

Маладзёжны парламент пры Дзяржаўнай Думе сумесна з Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь далі старт праекту «80 гадоў нашай Вялікай Перамозе». Міжнародны праект уяўляе сабой Tеlеgram-канал (t.me/pobeda80mp), у якім усе жадаючыя змогуць убачыць архіўныя зводкі з фронту Вялікай Айчыннай вайны. У ім публікуюцца навіны мінулых дзён, лісты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іншыя гістарычныя даведкі, якія захаваліся ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь.

 СЛОВА – старшыні Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Мікалаю БУДНЕВІЧУ:
Гэты праект дапамагае захаваць памяць аб тым, якой цаной была заваявана гэтая вялікая перамога. Гэта памяць пра тых, хто здабыў нам гэтую вялікую перамогу.  На тэрыторыі Шумілінскага раёна пахавана каля 13 тысяч воінаў, якія ўдзельнічалі ў яго вызваленні. Нашы суайчыннікі таксама актыўна ўдзельнічалі ў вызваленні як Беларусі, так і іншых сацыялістычных рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Мы абавязаны памятаць усіх, хто ўнёс вялікі ўклад у вызваленне нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і заваяваў перамогу ў гэтай цяжкай барацьбе. Менавіта дзякуючы ім мы жывём пад мірным небам, развіваемся і рэалізуем свае мары.
 На жаль, час няўмольны. З кожным годам усё менш застаецца жывых сведкаў, хто памятае жудасныя падзеі вайны, але наша памяць не павінна згасаць. І наш галоўны абавязак – памятаць і паважаць гераічны подзвіг нашых продкаў, здзейснены дзеля нас.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *