Жанчыны рыбачаць – і перамагаюць!
Ірына Федчанка прынесла камандзе Шумілінскай ЦРБ «Шумілінскія маржы» прызавое месца ў абласным турніры па падлёднай рыбалцы сярод работнікаў аховы здароўя, які прайшоў на маляўнічым возеры Лосвіда Гарадоцкага раёна.
Ірына Федчанка заняла 3-е месца сярод жанчын, якія вылавілі самую буйную рыбу. Таксама за шумілінскую каманду выступалі Зінаіда Сцержанкова, Валерый Бражнікаў і Віктар Бярэднікаў, але ім не так пашанцавала, як Ірыне Мінаўне.
Турнір арганізавала Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.