Шумилинские сыроделы наращивают темпы производства и планируют модернизацию

Новости Экономика

Шумілінскія сыраробы нарошчваюць тэмпы

Увесь мінулы год Шумілінскі вытворчы цэх  ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» працаваў  пад брэндам «Ян Сырароб». Работнікам прадпрыемства ёсць што параўнаць і чым пахваліцца.

Полацкі малочны камбінат працаваў з цэльнамалочнай прадукцыяй і рынкі збыту для шумілінскіх сыроў знаходзіліся праблематычна, таму ў цэху былі частыя прастоі. А ў мінулым годзе шумілінцы аджылі – вытворчасць была наладжана дзякуючы кіраўніцтву Верхнядзвінскага масласырзавода. На паліцах магазінаў з’явіліся шумілінскія сыры пад брэндам “Ян Сырароб”.

Гатункі сыроў “чэдар”, “сялянскі”, “галандскі новы малады”, “малдаўскі асобы” і многія іншыя былі зроблены па той жа тэхналогіі, як і Верхнядзвінску. А рынкі збыту ў розныя гандлёвыя сеткі Беларусі і Расійскай Федэрацыі былі ўжо добра адпрацаваны. Летась сталі выпускаць і новыя сыры: “эдам”, “малдаўскі”, “пармезан”.

«У мінулым годзе мы перапрацавалі 21706 тон малака, вырабілі 2028 тон сыру розных гатункаў (усяго іх 14), гэта на 800 тон больш, чым у 2023 годзе, – расказаў намеснік дырэктара Верхнядзвінскага масласырзавода па кіраванні вытворчым цэхам г. п. Шуміліна Васіль Серафімовіч. – Для параўнання прывяду лічбы 2023 года: перапрацавана 13696 тон малака, выраблена 1225 тон сыру. Як бачыце, крок наперад зроблены значны, і мы вельмі рады гэтаму. У людзей ёсць работа, добрая заплата. Выручка ад рэалізацыі летась склала 25128 тысяч рублёў, прыбытак ад рэалізацыі – 1110 тысяч рублёў. Больш за тысячу тон вырабілі летась сыру “пашахонскага традыцыйнага”, больш за 500 тон – “малдаўскага”, на гэтыя гатункі былі вялікія заказы. Сёння мы гатовы прыняць на работу і абучыць сыраробаў – людзей гэтай прафесіі нам не хапае». У Шумілінскага вытворчага цэха на гэты год вялікія планы – чакаецца мадэрнізацыя абсталявання. Таксама плануецца адкрыццё фірменнага магазіна пад брэндам «Ян Сырароб».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *