Рейд по сельхозпредприятиям и семинар по охране труда провели техинспекторы областного объединения профсоюзов в Шумилинском районе

Сельское хозяйство

Ці ёсць дзе пагрэцца механізатарам? вывучала на мінулым тыдні рэйдавая група тэхнічных інспектараў працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.  Карэспандэнт раённай газеты разам з імі пабывала  ў КУСГП «Сіроцінскі» і ААТ «АграБаравінка».

«Мы прыехалі для таго, каб падказаць і навучыць, – адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы аб’яднання Аляксандр Акускоў. – Зараз у сельгаспрадпрыемствах рыхтуюцца да вясенне-палявых работ. І падчас рамонту вельмі важна захоўваць патрабаванні па ахове працы, бо ад гэтага залежаць жыццё і здароўе людзей».

На мехдвары КУСГП «Сіроцінскі» госці адзначылі многа станоўчых момантаў. Ёсць пакой, дзе можна пагрэцца, для токараў закуплены ахоўныя акуляры, летась набылі для механізатараў спецадзенне, арганізавана ранішняя праверка праз алкатэстар. Разам з тым галоўны тэхінспектар працы

абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Яўген Зуй і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова зрабілі і крытычныя заўвагі: у рамонтнай майстэрні няроўная падлога, за якую можна зачапіцца і ўпасці. Трэба рамантаваць. Не ўся тэхніка стаіць на спецыяльных металічных падстаўках.

Падчас наведвання мехмайстэрні ААТ «АграБаравінка» прафсаюзныя інспектары адзначылі, што хапае супрацьадкатных упораў, ёсць аптэчкі. Але многія з іх рэкамендавана даўкамплектаваць медыкаментамі. Прафсаюзныя інспектары зайшлі на “зварачны пост” і зрабілі заўвагу, што трэба памяняць электродатрымальнік на заводскі.

У абодвух сельгаспрадпрыемствах прафсаюзныя інспектары праверылі правядзенне інструктажаў па ахове працы, вядзенне дакументацыі. Рэкамендацыі па выпраўленні заўваг, выяўленых у ходзе рэйду, накіраваны кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў.

Другая частка мерапрыемства па ахове працы – семінар-вучоба, рганізаваная райкамам прафсаюза работнікаў АПК. На мерапрыемства былі запрошаны грамадскія інспектары па ахове працы, аграномы, загадчыкі майстэрняў, галоўныя інжынеры, намеснікі дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў. Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за захаваннем заканадаўства аб працы і аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай

інспекцыі працы Аляксей Мацюшкоў акцэнтаваў увагу на тым, што ахова працы была і застаецца галоўным прыярытэтам пры выкананні любых работ, для людзей усіх прафесій і ўзростаў. У гэтым накірунку ёсць над чым працаваць, бо ў мінулым годзе ў вобласці былі траўміраваны 194 чалавекі, у тым ліку 5 з іх – смяртэльна. Аляксей Віктаравіч падрабязна прыпыніўся на тых выпадках, калі людзі не былі абачлівымі і атрымлівалі траўмы: не надзявалі ахоўныя акуляры пры выкарыстанні электрагазазварачнага апарата, шліфавальнай машынкі і іншых інструментаў, займаліся ачысткай жняяркі пры ўключаным рухавіку, не выкарыстоўвалі супрацьадкатныя ўпоры, на ланцугах гноетранспарцёраў не было ахоўных агароджаў, драўляныя лесвіцы не прайшлі выпрабаванне…

Тэхнічныя інспектары працы галіновых прафсаюзаў расказалі пра недахопы па ахове працы, далі рэкамендацыі па іх выпраўленні.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *