Встречу с работниками культуры Шумилинского района провёл член Совета Республики Глеб Лапицкий

Власть Культура

Пра парламенцкую дзейнасць і ролю ўстаноў культуры

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб ЛАПІЦКІ правёў сустрэчу з работнікамі культуры ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Падчас сустрэчы сенатар падрабязна расказаў пра дзейнасць Савета Рэспублікі і пра заканатворчую работу, якая праводзіцца беларускім парламентам. Была акцэнтавана ўвага ролі ўстаноў культуры ў выхаванні падрастаючага пакалення і ўсебаковым развіцці асобы.

 «Установы культуры павінны не толькі фарміраваць творчыя навыкі і эстэтычны густ, але і спрыяць развіццю інтэлектуальных, маральных і грамадзянскіх якасцей, неабходных для паспяховай самарэалізацыі ў сучасным грамадстве», – адзначыў сенатар.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Глеб Лапіцкі надаў пытанням міжнароднага супрацоўніцтва, міжпарламенцкага дыялогу для развіцця Беларусі.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *