Да Сусветнага дня грамадзянскай абароны. «Увага ўсім!»: тэорыя, трэніроўкі, адпрацоўкі
З 24 па 28 лютага на тэрыторыі раёна пройдзе комплекс мерапрыемстваў, прымеркаваны да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.
Мэта мерапрыемства – фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва пра надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, умацаванне ведаў па дзеяннях пры паступленні сігнала «Увага ўсім!».
На першым этапе пройдуць вучэнні і трэніроўкі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, у ходзе якіх будуць адпрацаваны дзеянні па абвестцы насельніцтва, у тым ліку з запускам электрасірэннага абсталявання, агляду гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны, а таксама навучанню насельніцтва паводзінам у надзвычайных сітуацыях, дзеянням па сігналах апавяшчэння грамадзянскай абароны, а таксама навыкам аказання першай дапамогі.
На другім этапе ва ўстановах адукацыі пройдуць тэматычныя заняткі, прысвечаныя Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. Работнікі РАНС раскажуць дзецям аб правільных дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», аб спосабах абароны, эвакуацыі, навучаць навыкам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.
А вы ведаеце, што рабіць пры паступленні сігнала «Увага ўсім!»?
Ад непрадбачаных сітуацый, на жаль, не застрахаваны ніхто. Менавіта таму ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі неабходна дакладна ведаць, што рабіць. Дапамагчы пры такіх абставінах могуць веды правілаў бяспекі і граматныя дзеянні, атрыманыя падчас тэарэтычных заняткаў і трэніровак па адпрацоўцы эвакуацыйных мерапрыемстваў.
У выпадку пагрозы або ўзнікнення аварыі, катастрофы, стыхійнага бедства неадкладна падаецца сігнал «Увага ўсім!», які папярэджвае насельніцтва пра небяспеку масавага паражэння людзей, жывёл і раслін шкоднымі хімічнымі рэчывамі, уздзеяння на арганізм радыёактыўных рэчываў, радыяцыйнага забруджвання мясцовасці.
Пачуўшы сігнал «Увага ўсім!» (гук сірэны), трэба як мага хутчэй уключыць тэле – або радыёпрыёмнік, падключыцца да Інтэрнэту для пошуку інфармацыйных парталаў (у першую чаргу сайта МНС: www.112.by) і прытрымлівацца інструкцый.
Калі папераджальны сігнал заспеў на вуліцы, неабходна знайсці бліжэйшую тэле – або радыёкропку для атрымання інструкцый, у тым ліку звярнуць увагу на інтэрактыўныя рэкламныя экраны, якія звычайна размешчаны ў месцах масавага знаходжання людзей, а таксама па магчымасці падключыцца да Інтэрнэту. Выконваючы рэкамендацыі, вы захаваеце жыццё і здароўе сабе і родным.
Тэлефоны службы ратавання «101» і «112».
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.