Февраль — месяц лечебно-оздоровительного и медицинского туризма

Здоровье Спорт, туризм

 За лячэннем – да шумілінскіх медыкаў

У мінулым годзе каля 50 замежных турыстаў звярнуліся  ў Шумілінскую ЦРБ за лячэннем. Якія паслугі карысталіся папулярнасцю? – пацікавіліся ў медыкаў.

У топе запатрабаваных паслуг – аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў стацыянарных і амбулаторна-паліклінічных умовах, лячэнне зубоў і іх пратэзаванне, ультрагукавая і функцыянальная дыягностыка. Некаторыя замежныя грамадзяне звярталіся за медыцынскімі прафаглядамі ці каб прайсці медыцынскую камісію для атрымання даведкі, якая пацвярджае годнасць чалавека да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі. Больш за 60% прыходзілася на стаматалогію.

Адкуль едуць? Пераважна – з Расійскай Федэрацыі. Лячыліся таксама жыхары Латвіі, Літвы, Узбекістана, Украіны, Азербайджана, Польшчы, Таджыкістана, Казахстана, Малдовы.

Прэйскурант паслуг ЦРБ размешчаны на афіцыйным сайце ўстановы аховы здароўя, у санаторыі «Лётцы», на базе адпачынку «Верасы» і ў будынку раённай арганізацыі «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Медыцынскі турызм у Шуміліне, як і па рэспубліцы ў цэлым, з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным і папулярным. «У 2024 годзе экспарт медыцынскіх паслуг склаў 3358,96 рублёў (1066,96 долараў ЗША), – падлічыла вядучы эканаміст райбальніцы Ірына Бужынская. – З пачатку года

ў райбальніцы пралячыўся адзін жыхар Латвіі, сямёра расіян звярталіся за стаматалагічнымі паслугамі».

– Сама я жыву ў Пскове, але кожны год прыязджаю да сваякоў у Шуміліна, – расказала расіянка Святлана. – Люблю лячыць у шумілінскіх стаматолагаў зубы. Па-першае, у якасці не прыходзіцца сумнявацца – праверана часам. Па-другое, задавальняюць расцэнкі.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *